24 Июль 2012

Пройдзе фестываль праваслаўнай культуры

Пройдзе фестываль праваслаўнай культуры

У Дзятлава з 1 па 5 жніўня адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», прымеркаваны да 20-годдзя Навагрудскай Епархіі.

У гэтым мерапрыемстве прымуць удзел храмы, манастыры i сястрынствы Навагрудскай і Мінскай епархій, як паведамляе сайт

Госці свята змогуць наведаць выставу-кірмаш, пазнаёміцца з фотавыставай «20 гадоў Навагрудскай епархіі», паглядзець фільмы, набыць іконы, літаратуру і інш.

На працягу пяці дзён у 13.00 у капліцы на тэрыторыі выставы будуць служыць малебны перад абразамі святых з часціцамі іх мошчаў.

Дзеці змогуць пабываць у тэатры «Батлейка», а таксама паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, займальных гульнях, наведаць майстар-клас па вырабу лялек.

Фестывалі Праваслаўнай культуры пройдуць ва ўсіх благачыннях епархіі.

Афанасій КОЎПАК

 


Прочтено: 10


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.