19 Сентябрь 2014

Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына

Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына

У Народным музеі імя Аляксандра Жукоўскага Слонімскай сярэдняй школы № 4 адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына “Хочацца дахаты”, якая нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

На сустрэчы прысутнічалі вучні старэйшых класаў школы, настаўнікі і супрацоўнікі музея.

Падчас сустрэчы аўтар кнігі распавёў пра пошукі матэрыялаў да свае  кнігі, пра асабістыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, пра тых асобаў Беларусі, пра якіх варта пісаць і выдаваць цэлыя манаграфіі, а таксама кнігі ўспамінаў.

“У сваю новую кнігу я ўключыў артыкулы пра людзей малавядомых, але якія заслужылі ўдзячную памяць беларусаў. Шмат старонак у кнізе адведзена ўспамінам пра беларускіх літаратараў Міколу Арочку, Янку Саламевіча, Сакрата Яновіча, Аляксея Пысіна, Міколу Гайдука і многіх іншых”, – сказаў Сяргей Чыгрын прысутным.   

Сямён Саванец, фота аўтара


Прочтено: 2907


Очень интересная книга,

Очень интересная книга, рекомендую всем почитать. А книги о цветах можно прочесть на сайте www.roza.by

Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле