БЛОГ

Амерыка Антона Трафімовіча
Амерыка Антона Трафімовіча

На добрую справу: Сметніцы для студэнтаў – абменнікі карысных рэчаў

На добрую справу: Сметніцы для студэнтаў – абменнікі карысных рэчаў

У кантэйнерах для смецця, што стаяць каля кожнага ўніверсітэцкага інтэрната, асобае прызначэнне. У апошні тыдзень заняткаў студэнты выкарыстоўваюць гэтыя сметніцы як абменнікі карысных рэчаў: адныя прыносяць туды непатрэбныя ім рэчы, а іншыя гэтыя рэчы забіраюць.

Люстэрка ў поўны рост, кампутарнае крэсла, пара джынсаў і світэр – усё гэта мая прыяцелька Бэка знайшла на сметніцы.

Знайсці там можна ўвесь набор бытавой тэхнікі і любую мэблю:  вентылятары і лядоўні, канапы і ложкі, дываны, вопратку любога памеру і канцтавары. Трапляецца шмат сапраўды вартых рэчаў, часам нават новых.

- Паглядзіце на гэтыя джынсы, яны нават запакаваныя і з біркай!.. –  не перастае захапляцца сваёй знаходцы Бэка.

Бэка жыве ў дзявочым інтэрнаце, а таму ёй пашчасціла натрапіць на рэчы ў добрым стане. А хлопцы, яны і ў Амерыцы хлопцы. І тыя, хто паляваў на «добрае смецце» каля хлапечых інтэрнатаў, мусілі доўга пакапацца, каб знайсці што вартае ў горбах непатрэбшчыны.

У кожным разе тысячы студэнтаў выносяць на смецце свае «набыткі» і тысячы студэнтаў роюцца ў кантэйнерах для смецця штосеместр. У гэтай з'явы нават ёць свая назва – dumpster diving, што літаральна азначае ныранне ў сметніцу.

Гэты dumpster diving магчымы, думаю, толькі ў постіндустрыяльных і вельмі кансьюмерысцкіх краінах, дзе існуе вялікая колькасць людзей, якім проста развітвацца са сваімі яшчэ не сапсаванымі рэчамі. Адначасова, ёсць попыт на былыя ў выкарыстанні рэчы сярод іншай катыгорыі людзей, якія пры гэтым не закамплексаваныя і не саромеюцца бадзяцца па сметніцах.

Гэтак і студэнты інтэрнату. Адныя  – прадстаўнікі багатага слою грамадства. За іхнюю адукацыю плацяць заможныя бацькі, і тым студэнтам  зусім не шкада выкідаць рэчы, якія ім не хочацца везці дамоў на лета. Праз тры месяцы яны набудуць новую вопратку, новую мэблю, новую лядоўню.

Іншыя спалучаюць вучобу і працу, каб пасля сканчэння ўніверсітэта менш сплачваць за крэдыт на адукацыю. Гэтым студэнтам няважна, наколькі пасуе канапа да колеру сценаў. Не задаюць яны і іншыя дурныя, на іх думку, пытанні, калі гаворка ідзе пра дармавыя рэчы.

Дарэчы, акрамя таго, як вынесці сваю старую вопратку на сметніцу, можна здаць яе на дабрачыннасць. Апошні тыдзень вучобы па ўсім горадзе відаць каляровыя шыльды “Give it for good” (“Аддай на добрую справу”). Гэтыя знакі накіроўваюць  да пунктаў па прыёме вопраткі. Пасля тыднёвага збору сабраную вопратку прадаюць на ярмарцы, пасля чаго выручаныя грошы перадаюць мясцовым дабрачынным арганізацыям.


Прочтено: 3004


амбеннікі карысных

амбеннікі карысных рэчаў

абдрукоўка ў загалоўку.

Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле