05 Сентябрь 2022

У Маскве прэзентавалі фільм пра Першую сусветную вайну

У Маскве прэзентавалі фільм пра Першую сусветную вайну

У Маскве ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан прэзентавалі дакументальны фільм “Непрыкметныя героі невядомай вайны”, прысвечанага ўдзелу салдат-татараў у Першай сусветнай вайне.

Здымаў фільм расійскі рэжысёр Дзяніс Красільнікаў.

На прэзентацыю фільма быў запрошаны і слонімец Сулейман Байрашэўскі, які сказаў, што фільм яму вельмі спадабаўся.

“У фільме добра былі паказаны мусульманскія могілкі ў Слоніме, грунтоўна распавядалася пра лёс воінаў-мусульманаў, якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны на Беларусі. Я не шкадую, што здымаўся ў гэтым дакументальным фільме, а таксама задаволены паездкай на яго прэзентацыю”, -- сказаў нашаму карэспандэнту Сулейман Байрашэўскі.

Здымкі фільма ў маі адбываліся і ў Слоніме на мусульманскіх могілках, якім 300 гадоў. Могілкі знаходзяцца ў лясным масіве каля пяці кіламетраў ад горада. Займаюць яны плошчу 2,7 гектары зямлі.

Сярод памерлых слонімцаў-мусульман, там ёсць шмат магіл вайскоўцаў-мусульманаў, якія служылі ў расійскай арміі і загінулі альбо памерлі ад атрыманых ранаў падчас Першай сусветнай вайны.

Гэтыя вайскоўцы былі родам з Уфінскай, Казанскай і Самарскай губерняў Расеі. На могілках паспелі тады паставіць агульны помнік-абеліск. А на кожнай магіле цяпер зроблены надгробныя пліты з пазначэннем прозвішча, імя і палка, дзе служыў і з якой губерні паходзіць вайсковец. Усё гэта, дзякуючы слонімскаму грамадскаму і рэлігійнаму актывісту, імам-старшыні аб’яднання мусульман Слонімшчыны Сулейману Байрашэўскаму і іншым мусульманам Слоніма, падтрымліваецца ў належным стане і сёння. Пра ўсё гэта і расказаў спадар Байрашэўскі расійскім стваральникам фільма “Непрыкметныя героі невядомай вайны”.

Сямён САВАНЕЦ


Прочтено: 2626


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле