19 Сентябрь 2022

Грамадскія актывісты ў Слоніме вялі гутарку пра медыцыну

Грамадскія актывісты ў Слоніме вялі гутарку пра медыцыну

У Слоніме ў памяшканні недзяржаўнай інфармацыйна-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт”, якой кіруе доктар Іван Шэга, адбылася сустрэча сяброў суполак мясцовых дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый.

На гэтаю сустрэчы прыехалі таксама грамадскія актывісты з Гродна, Мінска, Дзятлава, Ліды. Падчас сустрэчы ішла гутарка пра сучасны стан медыцыны ў Беларусі, пра тое, як зрабіць яе якаснай і даступнай для нашага насельніцтва.

Слонімскі доктар Іван Шэга распавёў аб тых праблемах, якія сёння існуюць у медыцыне. Найперш ён адзначыў, што сёння ў Беларусі адсутнічае кантроль грамадства за станам медыцыны, за тымі сродкамі, якія выдаткоўваюцца на медыцыну, за сродкамі платнай медыцыны і г.д. Выступоўцы з Дзятлава казалі пра тое, што ў раённых бальніцах Гродзенскай вобласці не хапае прыбіральшчыц, медыцынскіх сясцёр, санітарак.  З канкрэтнымі прыкладамі, звязанымі з дрэнным медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, вялі гутарку простыя слонімцы, якія пажадалі прысутнічаць на сустрэчы. 

Сямён САВАНЕЦ, фота аўтара


Прочтено: 3584


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле