14 Апрель 2022

«Новае пакаленне» пакажа сябе

Штогадовы гродзенскі абласны фестываль аўтарскай песні “Новае пакаленне” адбудзецца ў Зэльве 17 мая ў рамках свята “Музыка, спорт і мы”.

Фестываль пройдзе на летняй эстрадзе пасёлка і абяцае быць цікавым кожнаму, незалежна ад узросту.У праграме фестывалю: лёгкаатлетычная эстафета, спаборніцтвы па сілавым экстрыме, паказальныя выступленні рэкардсмена “Кнігі рэкордаў Гінеса” Вячаслава Харанекі, а таксама канцэрт. Але галоўным на свяце будзе фестываль аўтарскай песні.

Сямён САВАНЕЦ


Прочтено: 1907


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле