14 Апрель 2022

Падарунак за макулатуру

З 10 сакавіка па 2 чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзіць раённы экалагічны конкурс "Здай макулатуру – атрымай падарунак!"

Галоўныя мэты мерапрыемства – звярнуць увагу грамадскасці на захаванне прыродных рэсурсаў, выхоўваць у людзей пачуццё асабістай адказнасці за ахову прыроды, павышаць экалагічную культуру насельніцтва.

Прыняць удзел у конкурсе арганізатары запрашаюць вучняў, студэнтаў, працуючую моладзь. Удзельнікі маюць магчымасць збіраць макулатуру ў месцах масавага адпачынку, у парках, на вуліцах, у магазінах, на іншых аб'ектах соцыуму і здаваць яе ў пункты збору другаснай сыравіны, пакідаючы сабе квіткі. Кожны ўдзельнік павінен сабраць не менш за 80 кілаграмаў макулатуры, каб атрымаць падарунак.

Максімальная яе колькасць не абмяжоўваецца, але ад канчатковай лічбы будзе залежаць перамога ў конкурсе. Па выніках раённага экалагічнага конкурсу "Здай макулатуру -- атрымай падарунак!" аргкамітэт вызначыць лепшых індывідуальных зборшчыкаў, якія здалі найбольшую колькасць другаснай сыравіны ў кілаграмах. Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы.

Сямён САВАНЕЦ


Прочтено: 1337


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле