09 Июнь 2022
Слонімцы ўшануюць Міхала Валовіча

У нядзелю, 15 чэрвеня ў 11 гадзін у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.
Падчас ушанавання перад прысутнымі выступяць гісторыкі і пісьменнікі, а таксама беларускія барды з Мінска і Гомеля.
Збор у цэнтры Слоніма каля кінатэатра "Мір" насупраць Спаса-Праабражэнскага сабора з 10.30 да 11.00.
Альбо ў самой вёсцы каля мемарыяльнага знаку Міхалу Валовічу на вясковых могілках.
Сямён САВАНЕЦ
Прочтено: 2584
Отправить комментарий