19 Сентябрь 2022
Грамадскія актывісты ў Слоніме вялі гутарку пра медыцыну

У Слоніме ў памяшканні недзяржаўнай інфармацыйна-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт”, якой кіруе доктар Іван Шэга, адбылася сустрэча сяброў суполак мясцовых дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый.
На гэтаю сустрэчы прыехалі таксама грамадскія актывісты з Гродна, Мінска, Дзятлава, Ліды. Падчас сустрэчы ішла гутарка пра сучасны стан медыцыны ў Беларусі, пра тое, як зрабіць яе якаснай і даступнай для нашага насельніцтва.
Слонімскі доктар Іван Шэга распавёў аб тых праблемах, якія сёння існуюць у медыцыне. Найперш ён адзначыў, што сёння ў Беларусі адсутнічае кантроль грамадства за станам медыцыны, за тымі сродкамі, якія выдаткоўваюцца на медыцыну, за сродкамі платнай медыцыны і г.д. Выступоўцы з Дзятлава казалі пра тое, што ў раённых бальніцах Гродзенскай вобласці не хапае прыбіральшчыц, медыцынскіх сясцёр, санітарак. З канкрэтнымі прыкладамі, звязанымі з дрэнным медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, вялі гутарку простыя слонімцы, якія пажадалі прысутнічаць на сустрэчы.
Сямён САВАНЕЦ, фота аўтара
Прочтено: 3584
Отправить комментарий