10 Сентябрь 2022
Стрэліў у суседа

Жыхар Дзятлава знаходзіўся на ўласным падворку, калі раптам адчуў рэзкі боль у вобласці грудной клеткі.
Мужчына быў здзіўлены, калі зразумеў, што ў яго выстралілі з пнеўматычнай зброі. Куля пакінула драпіну на целе. Аб здарэнні пацярпелы паведаміў у міліцыю.
Праваахоўнікі высветлілі, што ў той вечар пастраляць вырашыў жыхар Дзятлава, 1967 года нараджэння. Пнеўматычная зброя канфіскавана, узбуджана крымінальна справа.
Сямён САВАНЕЦ
Прочтено: 3433
ПЛОХО
ПЛОХО
Отправить комментарий