19 Сентябрь 2022
Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына

У Народным музеі імя Аляксандра Жукоўскага Слонімскай сярэдняй школы № 4 адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына “Хочацца дахаты”, якая нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.
На сустрэчы прысутнічалі вучні старэйшых класаў школы, настаўнікі і супрацоўнікі музея.
Падчас сустрэчы аўтар кнігі распавёў пра пошукі матэрыялаў да свае кнігі, пра асабістыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, пра тых асобаў Беларусі, пра якіх варта пісаць і выдаваць цэлыя манаграфіі, а таксама кнігі ўспамінаў.
“У сваю новую кнігу я ўключыў артыкулы пра людзей малавядомых, але якія заслужылі ўдзячную памяць беларусаў. Шмат старонак у кнізе адведзена ўспамінам пра беларускіх літаратараў Міколу Арочку, Янку Саламевіча, Сакрата Яновіча, Аляксея Пысіна, Міколу Гайдука і многіх іншых”, – сказаў Сяргей Чыгрын прысутным.
Сямён Саванец, фота аўтара
Прочтено: 2029
Отправить комментарий