28 Сентябрь 2012

“Трэба больш чым сто гадоў, каб напісаць гісторыю Слонімшчыны”

“Трэба больш чым сто гадоў, каб напісаць гісторыю Слонімшчыны”

На гэтым тыдні ўбачыла свет новая кніга нашага земляка, літаратуразнаўцы, гісторыка, журналіста і паэта Сяргея Чыгрына “Слонімскія падмуркі”.

У кнізе, якая была надрукаваная выдаведствам “Кнігазбор”, тры раздзелы: гісторыя Слонімшчыны, жыццё знакамітых землякоў і інтэрв’ю аўтара з некаторымі з іх.

Сяргей Чыгрын напісаў кнігу не толькі пра тых слонімцам, імёны якіх захаваліся ў гісторыі, але і пра тых, з кім быў знаёмы асабіста, - Мікалая Варвашэвіча, Алега Лойку, Янку Саламевіча, якога не стала зусім нядаўна,  ды іншых.

Кніга аздобленая фотаздымкамі розных часоў, тое, што некаторыя з іх захаваліся да сёння, - сапраўдны цуд.

Карэспандэнт “Рэгіёну” распатаў Сяргея Чыгрына аб тым, як нараджаліся “Слонімскія падмуркі”.

— Як у Вас узнікла ідэя напісаць менавіта гэтую кнігу?

— Кніжкі “Слонімскія падмуркі” - гэта праца не аднаго дня, а праца шматгадовая. Ідэя напісаць яе ўзнікла даўно. І я думаю, што гэта толькі першы том. Калі я буду жыў і здаровы, праз год-два вы ўбачыце другі і трэці яе том. Гісторыя Слонімшчыны вялікая і багатая, пра яе можна пісаць і сто гадоў і ўсё роўна не напішаш усё.

— Адкуль такая назва “Слонімскія падмуркі”?

— Назваў было вельмі шмат. Але я спыніўся на падмурках. На падмурках будуецца хата. І ў кнізе напісана гісторыя з самага пачатку. Я хачу сказаць, што пра Слонім напісана вельмі мала кніг. І гэтая бадай што адна з самых грунтоўных прац. Васіль Супрун некалі напісаў невялікую кніжку. У савецкі час выходзіла кніжачка Рыўка і Шпырковай. Але,  не лічачы кнігі “Памяць”, мая самая грунтоўная. Раней подабных кніг не выходзіла. Гэта радуе не толькі мяне, як аўтара. Таксама павінна радаваць і слонімцаў, бо гэта кніга пра наш раён і нашых людей.

— Колькі кніг Вы напісалі і выдалі?

—Кажуць, што галоўнае не колькасць, а якасць. Выдадзена больш 30 кніг, на гэтым я спыняццы не буду.

— Якія у Вас планы на будучаню?

— У гэтым годзе я планую выдаць кнігу, якая ужо напісана, “Сярод сваіх людзей”. Там раскажу пра Слонім і людзей. У кнігу ўвайдуць рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія я пісаў. Таксама мая перапіска са знакамітымі людзімі Беларусі, якіх, на жаль, ужо не стала. Напрыканцы года я планую выдаць і сувенірную кніжку “Лягенды і паданні Слонімшчыны”.

— Што Вас натхняе на працу?

— Мяне натхняюць пошукі. Таму што,  як кажуць, гісторыя побач. Не трэба далёка хадзіць і шукаць яе. Яна тут дзе мы жывем. Гэтым я і натхняюсь. Калі пачынаешь шукаць, то адкрываецца біяграфія цікавага знакамітага чалавека. Пакуль шукаешь пра гэтага чалавека, трапляюць новыя невядомыя сляды. Вядома, натхняе родны город, людзі, якія зараз у ім жывуць. Не адзін раён вобласці не можа пахваліцца такой колькасцю знакамітых людзей, як Слонімскі. На жаль, памяць аб іх не захавана ў літаратуры, не замацаваная ў гісторыі. Але я лічу, што іх час яшчэ прыйдзе, і мы будзем захапляцца і ганарыцца сваімі землякамі.

Афанасій КОЎПАК


Прочтено: 54


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.