23 Июль 2012

У Слоніме збіраюць подпісы на рынку

У Слоніме збіраюць подпісы на рынку

Ініцыятыўныя групы па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі збіраць подпісы. Згодна выбарчага заканадаўства, кожнай ініцыятыўнай групе неабходна будзе сабраць не менш 1000 подпісаў выбаршчыкаў.

Автор: Алесь Масюк

На мінулых выходных на двух гарадскіх рынках прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Івана Шэгі арганізавалі вулічныя пікеты па збору подпісаў. За два дні было сабрана больш за 150 подпісаў выбаршчыкаў. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Алы Сопікавай пакуль вулічных пікетаў па збору подпісаў не ладзілі.

У пятніцу, 20 ліпеня, Слонімскім раённым выканаўчым камітэтам былі утвораны ўчасткі для галасавання. І цяпер пачаўся працэс вылучэння прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў, якія павінны быць сфарміраваныя да 8 жніўня.

Нагадаем, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі можна вылучыцца шляхам падачы заявы грамадзян, альбо ад партыі, грамадскай арганізацыі ці ад працоўнага калектыву.

 


Прочтено: 16


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.