04 Июль 2012

Георгій Калдун: “У мяне тата са Слоніма…”

Георгій Калдун: “У мяне тата са Слоніма…”

На свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, у Слонім прыехалі зоркі беларускай эстрады: Жанэт, Ірына Дарафеева і Георгій Калдун.

Увечары 3 ліпеня адбыўся канцэрт у мікрарайонах Слоніма. Журналіст РЭГІЁНА наведаў “ЭНКУ”, дзе сустрэўся з Калдуном.

— Что менавіта для Вас азначае свята - Дзень Незалежнасці?

— У мяне адчуванні падзякі тым людзям, дзякуючы якім у нас цяпер ёсць магчымасць адсвяткаваць Дзень Незалежнасці. Для мяне, як і для большасці, гэта проста добрая традыцыя.

На пытанне, ці спадабаўся Слонім і слонімцы, Георгій адказаў:

—Я дарэчы не сказаў, калі выконваў песню пра бацьку. У мяне тата са Слоніма. Ён тут нарадзіўся, наколькі я ведаю. Для мяне Слонім - гэта радзіма Сашы Нэма і аднаго добрага майго сябра. На вялікі жаль мы не паспяваем паглядзець горад.

Вечарам слонімцы назіралі феерверк.

Афанасій КОЎПАК

Фота аўтара


Прочтено: 144


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.