19 Апрель 2012

Слонімец прысвяціў кнігу Купале і Коласу

Слонімец прысвяціў кнігу Купале і Коласу

У сталічным выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку кніга беларускага пісьменніка, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына са Слоніма, прысвечаная Янку Купалу і Якубу Коласу — “Па слядах Купалы і Коласа”.

Автор: Ася Шилова

Дадзенае выданее прысвечана да 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры. У сваёй новай кнізе слонімец ідзе па слядах песняроў беларускага народа.

Гэтыя сляды прывядуць чытачоў на Слонімшчыну, Беласточчыну, Варшаву, Казань, Вільню, да тых людзей, якія з Янкам Купалам і Якубам Коласам сябравалі, пісалі пра іх творчасць. У прыватнасці, Уладыслаў Чаржынскі, Аляксандр Вазнясенскі, Алег Лойка і іншыя.

У кнізе надрукавана шмат фотаздымкаў, многія з іх даволі рэдкія і друкуюцца ўпершыню. Напрыклад, наведванне Слонімшчыны жонкай Янкі Купалы Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч у 1950-я гады, аўтограф Якуба Коласа на кнізе “Адшчапенец” у 1954 годзе, якая захоўваецца ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа і г.д.


Прочтено: 2221


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле