21 Март 2012

Гісторыя адной вёскі Ваўкавышчыны

Гісторыя адной вёскі Ваўкавышчыны

Вёска Воўпа - адна з самых буйных вёсак Ваўкавышчыны, таму менавіта зараз яе "каранавалі" у навамодны аграгардок.

Автор: Volok&Vissek

Цікавасць Воўпы не толькі у памерах, але і у багатым гістарычным мінулым. Воўпа знаходзілася на перакрыжаванні культур і рэлігій, у весцы зараз існуюць касцел і прваслаўная царква, раней існавала і сінагога, але яе сплілі немцы у час Другой сусветнай вайны.

Самы ціквы у гэтым месцы  - драўляны касцёл Яна Хрысціцеля, які добра захаваўся да нашага часу.

Пра гісторыю касцёла можна даведацца у гісторыка Ваўкавышчыны Вітольда Карпызы.

Да Другой сусветнай вайне Воўпа мела два знакамітых помніка драўлянай архітэктуры - касцёл і сінагогу. Але падчас  вайны сінагога, якая паходзіла з 18 ст., была спалена немцамі. Застаўся толькі касцел, пра які далей пойдзе размова.

 У 1449 г. вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык даруе Воўпу за верную і доўгую службу Алексне Судымонтавічу, які становіцца ваяводам віленскім і канцлерам літоўскім. 27 красавіка 1478 г. Алехна Судымонтавіч разам з сваей жонкай Ядвігай фундуе касцел у Воўпе, які быў асвечаны віленскім біскупам Янам Ласовічам з дзвума канонікамі: Ваўжынцом і Янам.

Касцёлу былі фундаваны наваколлі з сялянамі: "Аддаўшы працоўных людзей з сынамі, чыншоўнікаў з сынамі, налажыўшы на іх даніну медам і дзясятую частку ўсяго, частку агародніны з маентка ваўпянскага і старадвор скага, касцельную зямлю, празваную Міраўшчызна, разам з борам і дубровамі, два лугі з азначэннем іх местазнаходжання і падвое слуг абодвага полу. За гэта накладае на плебанію абавязак адпраўляць два богаслужэнні на тыдзень: адно - за продкаў, а другое - за спонсара і яго жонку з дзецьмі. Рэкамендуе для дапамогі трымаці аднаго вікарыя".

Дачка Алехны Судымонтавіча - Соф'я выйшла замуж за Аляксандра Юр'евіча, князя Гальшанскага, узяўшы ў пасаг Воўпу. У іх нарадзілася пяцёра дзяцей, з якіх старэйшы Павел, які пазней стаў віленскім біскупам, атрымаў у спадчыну Воўпу, павялічыўшы яе багацці. Пры нім воўпенская парафія налічвала 50 дымоў і лічылась на той час адной з самых багацейшых. У 1526 г. ён пабудаваў пры касцёле алтарыю святой Ганы і "місіянарыю" на чатырох ксяндзоў. Надзяліў іх 23 грашымі "капшчызны", двума фальваркамі, мядовым падатакам з Гудзевіч, доступам да лесу і млына.

Апошні з роду Гальшанскіх - віленскі біскуп Павел Гальшанскі памёр у 1555 г. Застаўшысь без нашчадкаў, Воўпа адыйшла да караля Жыгімонта Аўгуста.

Гаспадарчая каралева Бона - маці Жыгімонта, ахвотна набывала маёнткі, асабліва якія былі размешчаны бліз воднай камунікацыі - ракі Неман. Так да яе трапіла Воўпа, а потым Дубна і Стары Дворац, з якіх яна стварыла стараства. Воўпенскае стараства зрабілася самым багатым у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства.

Яно налічвала больш дымоў, чым усе разам іншыя стараствы Ваўкавыскага павета: Мсцібаўскае, Ваўкавыскае, Ялаўскае і Жыліцкае. Многія магнаты дабіваліся, каб атрымаці Воўпенскае стараства у арэнду. Нават сам Леў Сапега меў на яго апетыт. Як вынікае з дакумента, той жа Сапега заўважаў : "...у нас пан Вольскі, каронны мечнік, стараста кжэпіцкі, Воўпу і Дубна ў караля пытаў. Але мы апіраемся як кот на ледзе, каб гэтым польскім панам не так часта даваці, бо таксама і яны нам у Полыпчы даюць. Але нашы старэйшыя самі не хочуць падтрымліваці гэтае права".

У 1624 г. той жа Леў Сапега для свайго няпоўнагадовага сына Казіміра (1609-1676) набыў у арэнду Дубна і Воўпу за 2 ООО грошай.

Другі Сапега, Павел, вядомы нам з рамана "Патоп" Генрыка Сянкевіча. Ен многа ахвяраваў на абарону Рэчы Паспалітай. Каб аддзячыць яго, дзяржава зноў аддала ў арэнду Воўпу да тых часоў, покуль ён не атрымае з яе прыбытак у 100 тысяч польскіх злотых. Сапраўды Воўпенскае стараства засталося ў Сапегаў і надалей.

Менавіта з часоў Сапегаў дагэтуль існуе касцел святога Яна, адзін з самых старэйшых драўляных касцелаў у Польшчы, дзе захаваўся прыгожы і такі ж стары алтар.

Зразумець, хто быў фундатарам таго алтара, дапаможа прыгожы картуш з гербамі, які захаваўся ў ніжняй частцы алтара паміж цокалямі калон. Герб у цантральнай частцы картуша - гэта герб Сапегаў, "Ліс". Застаецца вырашыць толькі тое, да якога з Сапегаў ен менавіта належыць. Правільны вывад можна зрабіць з таго, што вакол асноўнага герба "Ліс" вянком размешчаны яшчэ чатыры гербы фундатараў касцела, і тады вынікае, што цантралыны герб належыць Казіміру Сапегу.

У 1643 г. у Воўпе, калі там гаспадарыў Казімір, гасцяваў кароль Уладзіслаў Чацвёрты, які разам з жонкай Цэцыліяй ехаў у Вільню.

Згодна з геральдыкай, у правым верхнім вуглу картуша змешчаны герб маці па бацьку, а была ей Галыпына Радзівіл. У ніжнім левым вуглу - герб бабкі па маці "Астол", а менавіта Багданы Друцкай-Сакалінскай. У ніжнім правым вуглу герб прабабкі па бацьку "Тапор", і валодала ім Альжбета Тэнчыньская.

3 гэтых вестак вынікае, што воўпенскі алтар быў зроблены ў першай палове 18 ст. Алтар выкананы ў чорных танах з некалькімі залачонымі дэталямі. Упрыгожваюць алтар калоны, асновы якіх аточваюць стралі вінаграду.

У цэнтры алтара знаходзіцца абраз распяцця, а па баках драўляныя фігуры святых Яна і Казіміра. Алтар увенчаны тымпанам (тымпан -поле трохву гольнага ці фігурнага франтона. Часам запаўняўся скульптурай, геральдычнымі знакамі, надпісамі. - заўвага рэдактара) і абрамаваны двумя паўляжачымі фігурамі анелаў. Унутры тым пан аздабляе рэльеф тварца, які сядзіць навоблаку. Над тым панам, паміж дзвюмя малымі калонамі, знаходзіцца другі абраз.

Ён мае авальную форму з багатым абрамленнем. Вольныя часткі алтара, якія не заняты абразамі, калонамі або фігурамі, пакрытая залачонымі арабескамі і іннымідэкаратыўнымі дэталямі. У воўпенскім касцеле існуюць яшчэ два бакавыя алтары, сваей кампазіпьіяйі дэкарацыямі япы нагадваюць галоўны алтар, але больш сціплыя і, мабыць, маюць пазнейшае паходжанне. Бакавыя алтары падобныя натыя, якія знаходзяцца ў капліцы і на могілках, пабудаванайу 1873 г. па фундацыі Балеслава Крэтовіча.

Воўпенскія касцёлы, паколькі былі драўляныя, хутка руйнаваліся.

У 17 ст. воўпенскі касцел вывучаў вядомы геральдык Войцех Каяловіч, які запісаў: "У воўпенскім касцеле пахаваны Ян Мікалай Князевіч і над яго гробам вісіць ягоны клейнот". У 1753 г. пабудавалі новы касцел, куды перанеслі стары алтар .У 1761 г. ксендз Юзэф Касакоўскі, будучы біскуп, пры падтрымцы караля атрымаў у Воўпе прыход: "...знайшоў усё тут запушчаным, -успамінае Касакоўскі, - у апошні час тут усе руйнуецца, бо ўсе сродкі на духоўнасць праз арэнду былі забароненыя. Князь Масальскі, які арэндаваў стараства дзесяць гадоў, адно два разы быў тут праездам".

На далейшых старонках дзенніка Касакоўскага чытаем: "У 1771 г., бачачы далейшае руйнаванне касцела, не мог угаварыць князя Ябланоўскага, ваяводу навагрудскага і старасту ваўпянскага каб ен дапамог у будоўлі касцела, бо запазычыў належачаму яму стараству і пачаў з ім цяжбу ў духоўным трыбунале". Суд закончыўся тым, што ксёндз Касакоўскі атрымаў спадчынны фальварак Ябланоўскага з гадавым даходам 70 тысяч польскіх злотых. Пад 1776 г. ён дадае: "Едучы па тракце, я аглянуўся і ўбачыў мною збудаваны касцел, каб асвяціць яго спяшаюся зараз у Вільню". Касцел, пабудаваны Касакоўскім, прастаяў да сенняшніх дзен.

3 таго ж дзённіка вынікае, што Касакоўскі быў добрым гаспадаром: "Служыўу Воўпе разам з ксяндзом місіянерам Маштароўскім і ксяндзом езуітам Кашкоўскім - фамільярнымі сябрамі і прафесарамі. Прывез з Лыскава міссію, з дапамогай якой людзі пачалі гуртавацца вакол касцела. Часцяком сам прамаўляў у касцеле, слухаў людзкія споведзі і ездзіў дахворых... 3 суседзямі сябраваў, скасаваў і не прымаў аплаты за вяселле і пахаванне... Адбудаваў сабе прыстойнае жылле і добры стол, без усялякіх выдумак паводзіў сабе такім чынам, каб запрошаныя дамяне суседзі не мелі прычыны на мяне скардзіццаі я ў іх дамах быў прыняты. Хапала часу на гаспадарку, на забавы, на чытанне розных кніжак, не пазбягаў сустрэч і з суседнімі святарамі. Меў невялікі крэдыт і рэгулярна яго аплачваў. Ад розных ігр адвык і нават карт у доме не было. Адзіны смутак меў я ад смерці майго ксяндза Скаржынскага, маладога чалавека вялікай святасці. Памер ад сухот".

Касакоўскі пісаў, што час, які правеў у Воўпе, лічыць самым счаслівым у жыцці. Гаспадарыў ен тут 12 гадоў. Далей успамінае: "Новы касцел каштаваў 30 тысяч злотых і паставіў яго за свой кошт. Збудаваў памяшканні для ксяндзоў і гаспадарчыя пабудовы".

Мінулае ксяндза Касакоўскага добра вядома і трэба прызнаць, што быў ён здольным чалавекам, любіў пісаць і добра гаспадарыў.

Як вышэй узгадваў, воўпаўскі прыход быў багаты і сюды імкнулася многа ксяндзоў. Напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай прыхадское дабро пераймае Віленскі ўніверсітэт. За 1799 г. прынес ен 6697 злотых і 20 грошай гадавога даходу. Меў 288 падданых сялян, у тым ліку 26 цяглавых і 89 чыншавых.

Старажытны касцел зараз налічвае больш за 200 гадоў. Пабудаваны пр амаву гольнікам з дзвюмя вежамі на квадратнай аснове, прылягаючай да галоўнага фасада, а таксама з двума трансептамі,укрываючымі капліцу. Есць яшчэ малюткія вежачкі над трохкутным франтонам, а таксама над алтарнай часткай. Касцёл па гарызанталі ашаляваны доскамі. Перад уваходам у касцёл на высокіх пастаментах стаяць два выразаных з дрэва анелы вышыней каля 2,5 метраў. Унутры касцёла столь плоская, фарбаваная ў блакітны колер. Сцены таксама фарбаваныя, імітуюць цэглу. Апроч галоўнага ўвахода ёсць уваход у алтарнай сцяне, дзе два глухіх памяшканні з двума вокнамі кожнае.

Вакол касцела захавалася пара надгроб'яў, з якіх найцікавейшае надгроб'е-каплічка сям'і Гладкоўскіх. Стаіць побач з галоўным уваходам, пабеленая, масіўная, на квадратным падмурку імае арыгіналыгы старамодны надпіс.


Прочтено: 1810


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле