10 Март 2012

Вядомыя людзі Слонімшчыны: Васіль Супрун

Вядомыя людзі Слонімшчыны: Васіль Супрун

10 сакавіка споўнілася 86 год з дня нараджэння вядомага Слонімскага паэта, археолага, гісторыка, мужнага патрыёта нашай Бацькаўшчыны Васіля Рыгоравіча Супруна (1926-2007гг.).

Васіль Супрун нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёна. Аўтар кнігаў вершаў, краязнаўчых нарысаў, гісторыі Слоніма. Кіраўнік слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” і Цэнтра беларускага вызваленчага руху (1946-1947гг.).

В. Супрун. 1942 г.

 

За сваю патрыятычную дзейнасць 6 чэрвеня 1947 года Васіль Супрун быў арыштаваны і асуджаны на 25 год няволі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 16 чэрвеня 1956 года, згодна пастановы Вярхоўнага Савета СССР быў вызвалены з няволі і атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму.

Так, праз многія гады няволі, Васіль Супрун вярнуўся са сталінскага гулагу на родную Беларусь. Трываючы шматлікія пераследы з боку ўладных структур, засведчыў сябе знаным археолагам і краязнаўцам Слонімшчыны.

Сёння яшчэ цяжка ацаніць яго ўклад у барацьбу за вольнасць і незалежнасць нашай любай Бацькаўшчыны. З часам гэта будзе зроблена.

І імя Васіля Супруна будзе занесена ў пантэон славутых змагароў за свабодную і паважаную ў свеце дэмакратычную Беларусь.


Прочтено: 546


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле