БЛОГ

Амерыка Антона Трафімовіча
Амерыка Антона Трафімовіча

Правілы амерыканскай журналістыкі

Вопыт працы ў беларускай журналістыцы можна аднесці да заганы. Прынамсі, у дачыненні да Амерыканскай журналістыкі. Тое, што ў многіх беларускіх выданнях лічыцца нормай, у Штатах прыводзіць да звальнення.

Пасля двух месяцаў працы ва ўніверсітэцкай газеце, прыводжу некаторыя нечаканыя для мяне стандарты амерыканскай прэсы.

1. Не выпендрывацца і пісаць па шаблоне. На ўсіх амерыканскіх журфаках пачынаюць з кніжкі “News Reporting and Writing” і “Associated Press Stylebook”. І гэтыя ж кніжкі можна знайсці ў ньюсрумах. А таму ўсе журналісты мусяць прытрымлівацца стылю, выпрацванага АР. Калі хочацца пісаць для душы – шлях у блогеры.

2. Ніколі не браць інтэрв’ю і каментары ў сяброў. А тым больш сваякоў! Нават калі аднойчы з нейкім чэлам вы гулялі ў баскетбол, а потым высветлілася, што ён цудоўная крыніца інфармацыі для вашага матэрыялу – think twice перад тым, як ставіць яго цытату ў сваю story. Калі так карціць, абавязкова скажыце рэдактару аб вашым знаёмстве. Бо калі, ратуй Божа, гэта стане вядома пасля публікацыі артыкулу – гарэць вам у журналісцкім пекле. Прынамсі працы праз гэта вельмі проста пазбавіцца.

3. Ніколі не рэдагаваць цытаты. НІКОЛІ. Нават калі Абама выкарыстаў дзяслоў “I doesn’t want”. Мусіць, гэта другі смяротны грэх пасля няправільнага напісання прозвішча ці якой назвы.

4. Ніколі не дасылаць падрыхтаваны артыкул суразмоўцу. Н-І-К-О-Л-І! У вас  ёсць запіс, з якога ўсё вынікае. Калі нешта незразумела з запісу, дазволены максімум – патэлефанаваць і запытаць, што той спікер меў на ўвазе. Здаецца, гэта трэці грэх, за які можна паплаціцца працай. Калі суразмоўца абавязкова патрабуе вычыткі пасля інтэр’ю – пашліце яго да рэдактара, які яму растлумачыць, што газета не хоча падпадаць пад нечы уплыў. Ці проста яго пашліце.

5. Пісаць інтэрв’ю – справа майстраў. Увогуле інтэрв’ю – гэта толькі метад збору інфармацыі. Не болей. Тое, што называюць інтэрв’ю ў Беларусі, у Штатах ідзе пад лэйблам q\a – questions\answers. Але жанр гэты настолькі рэдкі, што не нават Нью-Ёрк Таймз не публікае q\a кожны нумар. Лічыцца, гэта пік майстэрства – ўмець задаць вартыя пытанні вартаму суразмоўцы і потым атрымаць вартыя публікацыі адказы. Увогуле, q\a адносяць да публіцыстычнага і часопіснага жанра, але не да газетнага.

6. Строгая рубрыкацыя па аддзелах. News, Edge, Opinion... У кожнам аддзеле – свае патрабаванні. Ніякіх прыметнікаў у News, тры крыніцы інфармацыі для  кожнага матэрыяла ў Edge і г.д.

7. Газетныя загалоўкі мусяць быць набліжаныя да інтэрнэтаўскіх. Такія загалоўкі, як “Рэпетыцыя параду” ці “Траекторыя палёту” нават студэнт выдумаць не можа. З аднаго загалоўку чытач мусіць ведаць, пра што гаворка ў артыкуле. 10-15 слоў у загалоўку куды больш прымальныя, чым 20-30 сімвалаў.

8. Present Simple - яшчэ адно правіла для загалоўкаў. Прынята, што загалоўкі мусяць быць напісаны ў цяперашнім часе, нават калі падзеі адбыліся ў мінулым (а большасць матэрыялаў у газетах, вядома, акурат пра старое). І яшчэ – ніякіх пытальных сказаў. Загаловак мусіць сцвярджаць.

9. Вышэй за тэкст, вышэй за загаловак і рубрыку, у тэкставым файле з дасланым артыкулам мусіць быць нумар вашага мабільнага. Тэкст праходзіць праз рукі, вочы і дысплэі тузіна рэдактараў, стылістаў, вярстальшчыкаў. І калі хтосьці з іх засумняецца ў якім-небудзь факце, вымаўленні прозвішча, халера ведае ў чым яшчэ, тузін рэдактараў, стылістаў і вярстальшчыкаў будуць званіць вам а трэцяй уначы ды выпытваць, акалічнасці інтэрв’ю Расэла Гордана ці Мічэла Нідаў.

10. Hudson said. Рыхтык у такім фармаце мусіць быць атрыбуцыя ўсіх цытат. Пры наступных згадках пэўнага чалавека ў тэксце, пазначаецца толькі і толькі ягонае прозвішча. Вырыяцыі кшталту explained, added, noticed, emphasized ці persuaded выключаны. Не трэба разнастайнасці. Амерыканская прыгажосць у аднастайнасці. І калі запар ідуць некалькі цытат, усё адно яны будуць заканчвацца дзясловам said.


Прочтено: 2029


Загаловак кажа вельмі шмат -

Загаловак кажа вельмі шмат - Ваш тэкст перадрукаваў сайт БАЖ (прафесійнай асацыяцыі журналістаў), kyky.org і іншыя сайты. Калі чалавек бачыць "10 правілаў амерыканскай журналістыкі" - не кожны падумае, што гэта "10 урокаў, якія я асабіста вывучыў як навічок у журналістыцы ў амерыканскіх навінах" і падумаюць, што Вашыя правілы ўніверсальныя для ўсёй амерыканскай журналістыкі. А гэта не так. :) А так тэкст, канешне, добры.

Все здорово, но сделайте

Все здорово, но сделайте что-нибудь со штрифтом! Не знаю, как в других браузерах, а в опере отображается текст очень не удобно для чтения.

дзякуй за удакладненні. што

дзякуй за удакладненні. што да правілаў УСЁЙ амерыканскай журналістыкі, варта браць да ўвагі, што гэта блог, мой асабісты вопыт і мае суб'ектаўные ўспрыманне. да таго ж, я адмыслова пазначыў, што мой досвед - менавіта два месяцы. упэўнены, надалей правілаў будзе больш і яны будуць больш дасканалымі, ці зменяцца ў корані.
у кожным разе, дзякуй за ўвагу : )

Як чалавек, які таксама меў

Як чалавек, які таксама меў нейкае дачыненне да стандартаў амерыканскай журналістыкі, крыху падпраўлю Антона :)

Пункт 1. Можна спакойна пісаць не па шаблоне - для гэтага ёсць New Yorker і шэраг іншых выданняў + шмат у якіх газет ёсць свой stylebook. Што тычыцца AP Stylebook - то гэта хутчэй універсальны (платны) даведнік па правапісанні, ужыванні тых ці іншых словаў, вымаўленні тых ці іншых прозвішчаў. Лічыцца, што пакуль журналіст не авалодае ХАЦЯ Б АР Style, ён будзе "ўніверсальным". Таму не дзіўна, што ва ўніверсітэцкай газеце патрабуюць карыстацца гэтымі арыеніцірамі.

Пункт 4. У выпадку, калі цытаты бяруцца ў супрацоўніка Дзярждэпу і г.д. і пасля мусяць праходзіць верыфікацыю, можна іх канкрэтна дасылаць на вычытку са згоды рэдакцыі. Або папярэдзіць рэдактара зараней, каб даведацца, ці падыйдзе такая цытата.

6. Правілы для кожнай рубрыкі ў кожнага выдання свае.

7. Некаторыя выданні АДМЫСЛОВА перапісваюць загалоўкі для інтэрнэту і яны не супадаюць з іх друкаванай версіяй (напрыклад, Wall Street Journal). Таму правільней было б сказаць, што матэрыял можа мець некалькі загалоўкаў у залежнасці ад таго, якой крыніцай ён будзе пасля распаўсюджаны.

У дадатак, могуць быць і загалоўкі без дзеясловаў і г.д. - гл. сённяшні opinion артыкул Пола Кругмана ў New York Times - States of Depressionhttp://www.nytimes.com/2012/03/05/opinion/krugman-states-of-depression.html?ref=todayspaper
Пункт 8. Не толькі Present Simple! Вось прыклад сённяшняй New York Times:

10. Не зусім праўда. - тут said чаргуецца з told. Далей, найперш нам прэзентцуецца Doyle Mathis, які пасля ідзе як Mr. Mathis, а пасля проста як the handler.

Хочацца дадаць яшчэ адно правіла, і не толькі амерыканскай журналістыкі: на прыкладзе 2-х месяцаў практыкі ў адной універсітэцкай газеце нельга рабіць матэрыялы пра правілы ЎСЁЙ амерыканскай журналістыкі :)

Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле