28 Январь 2012

Падтрымаем сваіх землячак!

Падтрымаем сваіх землячак!

У суботу, 28 студзеня, адбудуцца справаздачныя канцэрты ІІІ этапа конкурсу вакалістаў “Звонкая раніца-2″.

Автор: Volok&Vissek

Юныя выканаўцы з усёй Беларусі праспяваюць у ансамблі. Нагадаем, што сярод удзельнікаў – жыхарка г. Ваўкавыска Вікторыя Міхеева (нумар 14) і Хрысціна Чура (нумар 22).
Дзяўчынкі падыйшлі да самага адказнага этапу конкурса, бо ён ацэньваецца найвышэйшым балам: кожны член журы можа ацаніць выступленне 12 баламі.
Ад таго, як фіналісты пакажуць свой талент і сваю работу будзе залежаць, наколькі зменіцца дзясятка лідараў, - адзначает сайт . Пакуль што яна выглядае наступным чынам:
Злаціслава Нечуйвіцер (№20) — 96 балаў,
Ксенія Вашчанка (№18) — 95 балаў,
Вольга Даніленка (№35) — 95 балаў,
Марыя Дубіна (№47) — 94 балы,
Юлія Жыдкая (№21) — 94 балы,
Вольга Камінская (№06) — 92 балы,
Ала Казакова (№16) — 91 бал,
Алена Важнік (№09) — 91 бал,
Арцём Саладуха (№45) — 91 бал,
Павел Паклонскі (№25) — 91 бал.

Дзясятка лідараў SMS-галасавання (на 20:00 27.01.2012 г.):
26 Ян Хамутоўскі — 15,05%
24 Аліна Кіршчына — 11,94%
35 Вольга Даніленка— 10,96%
06 Вольга Камінская — 10,62%
45 Арцём Саладуха — 6,87%
03 Наталля Юрчанка — 4,53%
27 Вадзім Лукашэвіч — 4,25%
48 Уладзіслаў Крылоў — 4,07%
50 Марыя Брылеўская — 3,53%
14 Вікторыя Міхеева — 3,29%
Прагаласуй за сваіх землячак – Вікторыю Міхееву з Ваўкавыску (нумар 14) ці Хрысціну Чура з Зэльвы (нумар 22).
Адпраў на нумар 7755 SMS з нумарам Вікі ці Хрысціны, магчыма, менавіта твой голас дапаможа дзяўчынкам перамагчы на конкурсе.
УВАГА! Кошт СМС для абанентаў Velcom і МТС — 1900 рублёў, Life:) — 2500 рублёў, Diallog — 600 рублёў. Галасаванне будзе доўжыцца да 24:00 30 студзеня 2012 года.


Прочтено: 13


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.