26 Ноябрь 2011

Плюс дзве ў капілку

Плюс дзве ў капілку

У беларускім выдавецтве “Кнігазбор” выйшлі ў свет адразу дзве кнігі нашага земляка, літаратуразнаўцы, гісторыка, журналіста і паэта Сяргея Чыгрына пад назвай “Альбярцін” і “Аўсяныя росы”.

Автор: Ася Шилова

У кнізе “Альбярцін” (такую назву мае адзін з мікрараёнаў Слоніма) Сяргей Чыгрын напісаў пра гісторыю, людзей, помнікі, прадпрыемствы раёна.

“Кніга пачынаецца з далёкіх часоў, калі яшчэ ў Альбярціне жыў Войцэх Пуслоўскі, - расказвае карэспандэнту “Региона-4” Сяргей Чыгрын. – І заканчваецца падзямі нашага часу. Адментасцю маёй кнігі з’яўляецца тое, што ў ёй апублікавана шмат рэдкіх здымкаў”.

Наклад “Альбярціна” невялікі – 150 экзэмпляраў.

Яшчэ адна кніга спадара Чыгныра – “Аўсяныя росы” – прысвечана 100-годдзю са дня нараджэння нашага земляка, беларускага пісьменніка Анатоля Іверса, якое будзе адзначацца 15 траўня 2012 года.

Кніга складаецца з прамовы Сяргея Чыгрына, якая прысвечана Іверсу. Другая частка --  лепшыя вершы пісьменніка.

 “А трэцяя частка складзена з успамінаў Анатоля Іверса, якія, дарэчы, публікуюцца ўпершыню”, - адзначыў спадар Чыгрын. 

Наклад “Аўсяных рос” таксама невялікі – усяго 200 экзэпляраў.

Па словах Сяргея Чыгрына, абедзьве кнігі амаль не будуць прадавацца. Толькі некалькі асобнікаў – у мінскай краме “Акадэмічная кніга” і ў слонімскай прыватнай кнігарне.

Першая прэзентацыя “Альбярціна” і “Аўсяныя росы” пройдзе 16 снежня ў цэнтральнай бібліятэцы Слоніма.


Прочтено: 13


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.