22 Февраль 2013

Дзятлаўскаму паэту і педагогу Міколу Грышану споўнілася 80

Дзятлаўскаму паэту і педагогу Міколу Грышану споўнілася 80

Творчая інтэлігенцыя Дзятлаўшчыны адзначыла 80-годдзе мясцовага беларускага паэта і педагога Міколы Грышана.

Вечарына з нагоды ягонага юбілею адбылася ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.

Нарадзіўся Мікола Грышан 12 лютага 1933 года ў вёсцы Чэрніхава паблізу Баранавіч. У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут, а затым у 1960 годзе педінстытут імя Янкі Купалы ў Гродне. Усё жыццё працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. А ў вольны час пісаў вершы. Першы друкаваны верш з'явіўся ў "Баранавіцкай газеце" у 1942 годзе. А з 1950 года пачалося супрацоўніцтва з многімі газетамі. Вершы друкаваў у дзятлаўскай раённай газеце "Перамога", "Настаўніцкай газеце", "Беластоцкай газеце", "Ніве". Выдаў зборнік паэзіі.

Цяпер Мікола Грышан —пенсіянер. Жыве ў горадзе Дзятлава.

Сяргей ЧЫГРЫН


Прочтено: 90


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле