26 Декабрь 2012
Пра вяртанне на радзіму “Жыровіцкага Евангелля” ніхто перамоў не вядзе

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Жыровіцкім манастыры зберагалася “Жыровіцкае Евангелле”, вядомае таксама пад назвай “Евангелле Сапегі”.
Яно было створана клопатамі Льва Сапегі (1557-1633) — канцлера Вялікага княства Літоўскага. Леў Сапега падараваў “Жыровіцкае Евангелле” Жыровічам 22 жніўня 1616 года. Падарунак быў уручаны на дзень асвячэння Успенскага сабора.
Рукапіс “Жыровіцкага Евангелля” складаецца з 404 лістоў, які вельмі багата ўпрыгожаны залатым застаўкамі, мініяцюрамі, арнаментамі. Адчуваецца ўплыў візантыйскай мастацкай традыцыі. На 376-й і 377-й лістах канцлер Леў Сапега зрабіў запіс аб ахвяраванні манастыру вялікую частку яго Шылавіцкага маёнтка (па левым беразе Шчары), багатай царкоўнай рызы, срэбнай чашы і дыскаса, царкоўнага адзення. Надпіс была зроблена на беларускай мове таго часу.
Ёсць у кнізе і пацвярджальны запіс Багданы Мялежкавай Пржэцлаўскай ад 1620 года на фальварак у Жыровічах.
Сёння “Жыровіцкае Евангелле” зберагаецца ў Навуковай бібліятэцы Акадэміі Навук Літвы. І пра яго вяртанне на радзіму, як сказалі ў Жыровіцкім манастыры, ніхто ніякіх перамоў не вядзе.
Сяргей ЧЫГРЫН
Прочтено: 772
Отправить комментарий