08 Декабрь 2012

У Слоніме назвалі вуліцу ў гонар Еўфрасінні Полацкай

У Слоніме назвалі вуліцу ў гонар Еўфрасінні Полацкай

Яшчэ летам у адным з мікрараёнаў Слоніма з’явілася новая вуліца.

Тапанімічная камісія Слонімскага райвыканкама мясцовым чыноўнікам прапанавала назваць вуліцу 10 ліпеня. У гэты дзень, маўляў Слонім быў вызвалены ад немцаў у гады Другой сусветнай вайны. Такі назоў не спадабаўся жыхарам новай вуліцы. Яны ўсе разам напісалі адкрытыя лісты ў райвыканкам, свае прапановы і меркаванні па назве новай вуліцы. Людзі прапаноўвалі назваць вуліцу ў гонар аднаго са сваіх землякоў, ці ў гонар Еўфрасінні Полацкай. Але толькі не 10 ліпеня, тым больш, што ў Слоніме ўжо ёсць вуліцы Першамайская, 8 сакавіка, 17 верася, 1-й Сямігодкі. Куды ўжо болей лічбавыя назвы. І гараджане перамаглі.  Рашэннем Слонімскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 лістапада 2012 года №128 новай вуліцы далі імя Еўфрасінні Полацкай. А побач – вуліца Францыска Скарына. Добрае суседства.

Міхась АКУЛКА


Прочтено: 41


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.