04 Декабрь 2012
У Маскве адбылася вечарына Ларысы Геніюш

У Маскве ў бібліятэцы імя Верасаева адбылася вечарына пад назвай “Нескароная”, прысвечаная памяці беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
Бібліятэка гэта знаходзіцца ў цэнтры расійскай сталіцы ў раёне Смаленскага бульвара.
Беларускую вечарыну арганізавалі дзве цудоўныя, энергічныя жанчыны-беларускі: Ірына Капчынская (родам з-пад Скідзеля) і Ніна Дзябольская (пляменніца Дзіядора Дзябольскага, сябра Максіма Багдановіча). Дарэчы, арганізатары плануюць штомесяц ладзіць там беларускія сустрэчы. Тым болей, што адміністрацыя бібліятэкі пагадзілася спрыяць, дапамагаць з апаратурай, не будзе браць арэнднай платы за памяшканне.
Вечарына “Нескароная” , прысвечаная Ларысе Геніюш была ўжо сёмай па ліку беларускай сустрэчай у бібліятэцы імя Верасаева. На ёй прысутнічаў і даследчык, збіральнік творчасці нашай слаўнай паэткі літаратуразнавец і журналіст Міхась Скобла.
Сяргей ЧЫГРЫН
Прочтено: 293
Отправить комментарий