04 Июнь 2022

Зэльвенскія дзеці цікавяцца краязнаўствам

З 4 чэрвеня і да 20 жніўня на Зэльвеншчыне будуць арганізаваны чатыры змены турыстычна-краязнаўчых накірункаў на базе Зэльвенскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Каля сотні школьнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах, запланаваных у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”, “Я – грамадзянін Беларусі” і іншых.  

Прадугледжаны паходы па зялёнаму маршруту Зэльвеншчыны, паездкі-падарожжы ў Масты, Ваўкавыск, Мінск, Брэсцкую і Віцебскія вобласці. Падчас такіх паездак хлопчыкі і дзяўчынкі будуць наведваць музеі, памятныя мясціны, пазнаёмяцца з археалагічнымі помнікамі.

Сямён САВАНЕЦ


Прочтено: 1087


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле