03 Сентябрь 2022

У Слоніме ўзгадалі дзетак, якія загінулі пад коламі аўто

На праспекце Незалежнасці адбылася незвычайная акцыя памяці, прысвечаная дзецям, якія загінулі на аўтадарогах.

Уздоўж вуліцы  стаялі  хлопцы і дзяўчаты з плакатамі, на якіх былі напісаны прозвішчы загінулых дзяцей.

На Слонімшчыне за 12 гадоў не стала пяці няпоўнагадовых.

Акцыю дзеці праводзілі разам з супрацоўнікамі Слонімскай ДАІ, якія спынялі некаторых кіроўцаў аўтамабіляў і нагадвалі ім неабходнасць быць уважлівымі пры кіраванні аўтатранспартам.  Праваслаўныя святары асвячалі аўтамабілі, якія рухаліся па праспекце.

Сямён САВАНЕЦ, фота аўтара


Прочтено: 986


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле