01 Сентябрь 2022

Слонімскія дзеці развіталіся з летам

У мікрараёне “Паўднёвы Захад” у Слоніме, дзе пражываюць у новых дамах маладыя сем’і, у суботу, 30 жніўня, адбылося свята “Хочам яшчэ лета!”.

На свята сабраліся дзесяткі дзяцей, моладзі, людзей сталага ўзросту. Перад прысутнымі выступілі юныя гімнасткі Слонімскай спартыўнай школы, а вядучыя правялі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі розныя конкурсы, віктарыны, спартыўныя гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі свята атрымалі сувеніры і падарункі.

Падобнае мерапрыемства ў новым мікрараёне адбылося ўпершыню.

Сямён САВАНЕЦ,  фота аўтара


Прочтено: 861


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле