15 Июнь 2013

“Грымата” прывезла з Паставаў тры дыпломы

“Грымата” прывезла з Паставаў тры дыпломы

Народны ансамбль народнай музыкі «Грымата» Слонімскага РДК, якім кіруе Валянціна Шаронава, вярнуўся з горада Паставы, дзе прымаў удзел у ХVІ Міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

Заснавальнікамі фестывалю з’яўляліся: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт.

У ім прынялі ўдзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы на народных музычных інструментах з Беларусі і многіх замежных краін.

Слонімская “Грымата” прывезла з фестывалю тры дыпломы: салісты ансамбля Ірына Бурсевіч і Таццяна Пяцько атрымалі спецыяльны дыплом за перамогу ў выкананні прыпевак,  Вера Тачоная, Мікалай Лугін і Таццяна Цвікевіч перамаглі ў намінацыі “Інструментальнае трыо” і таксама атрымалі дыплом. А сама “Грымата” стала лаўрэатам трэцяй ступені і ёй быў уручаны яшчэ адзін дыплом.

Сяргей ЧЫГРЫН

 

 


Прочтено: 168


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле