Блоги

19 Январь 2020

Колькі каштуе вучыцца ў ЗША

Вучыцца ва ўніверсітэце ў Амерыцы – вялікая справа. Гэта вельмі дарагая “забава”, і многія бацькі пачынаюць капіць на адукацыю дзіцяці яшчэ з яго маленства. Па-іншаму не выходзіць, таму што нават за сярэдненькі ўніверсітэт у год трэба заплаціць каля 20 тысяч даляраў. Гэта без уліку найму жылля і харчавання. Сёння распавядаю пра тое, колькі трэба грошай, каб вучыцца ў Амерыцы.далее >>

18 Декабрь 2019

Чаму студэнты спяваюць гімн універсітэта нават у барах?

Хоць я ніколі не меў у сваім гардэробе вопраткі фіялетавагу колеру, зараз у маёй шафе ляжыць тры фіялетавыя цішоткі. А па-іншаму нельга, таму што фіялетавы – колер майго ўніверсітэту, дзе кожны студэнт ды выкладчык носіць вопратку фіялетавагу колеру. І не толькі вопратку: налепкі на машынах, кубкі-тэрмасы, заплечнікі, - усё тут фіялетавага колеру. Часам, здаецца, фіялетавая манія даходзіць да вар’яцтва. Але адданасць колеру ды сімвалам універсітэта - менавіта тое, што ў ЗША называюць універсітэцкім гонарам.далее >>

05 Декабрь 2019

Хварэць у Амерыцы - раскоша

Калі вы трапляеце ў шпіталь у Амерыцы, першае пытанне, якое вам зададуць будзе тычыцца назвы вашай страхавой кампаніі. Толькі потым запытаюць, што з вамі здарылася. І ў залежнасці ад адказу наконт стархоўкі вас ці адразу павязуць да траўматалога, хірурга ці яшчэ якога лекара, ці паўгадзіны вам будуць задаваць пытанні наконт адрасу пражывання, візавага статусу ды іншыя бздуры, пра якія, насамрэч, можна запытацца калі заўгодна. Гэта ў нас лічыцца, што трапіць у шпіталь, ці атрымаць бальнічны – як у адпачынак схадзіць. У Амерыцы быць хворым – гэта раскоша. Не кожны можа дазволіць сабе хварэць.далее >>

25 Ноябрь 2019

“Беларусь? А які гэта штат?”

“Беларусь – гэта Афрыка. Мы мяжуем з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, і таксама, як буры, з’яўляемся нашчадкамі еўрапейцаў, што некалі каланізавалі Афрыку. Таму мы такія белыя. Ці не, чакайце, што гэта я кажу! Якая Афрыка? Гэта частка Канады! Так-так, не чулі пра такі штат у Канадзе? Таму ў мяне такі дзіўны акцэнт”. Для большасці амерыканцаў і неамерыканцаў я першы чалавек з Беларусі, якога яны сустрэлі. І першы чалавек, ад якога яны чуюць пра Беларусь. І хіба што апошні. А таму я магу несці якую заўгодна лухту – ніхто не абвергне мае словы.далее >>

15 Ноябрь 2019

Замежныя студэнты – асаблівасць амерыканскіх універсітэтаў

Самае галоўнае свята ў жыцці дзяўчат у Мексіцы – пятнаццаты дзень народзінаў, які святкуецца амаль як вяселле. Калумбія, хоць і адная з самых развітых краін Паўднёвай Амерыкі, але дагэтуль знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны. Калі аўстралійцы не ўдзельнічаюць у выбарах, іх за гэта штрафуюць. У Пакістан можна ехаць без ведання тамтэйшай мовы ўрду: хопіць адной ангельскай, якую там вельмі добра ведаюць. А казачная краіна Ісландыя насамрэч вельмі карумпаваная і бюракратычная. Ні ў воднай з гэтых краін я не быў. Але ведаю пра гэта з размоваў з міжнароднымі студэнтамі.далее >>

08 Ноябрь 2019

Цветы к Новому году

Середина ноября – это время посадки луковичных для выгонки в домашних условиях. Для этого подходят луковицы тюльпана, нарцисса, гиацинта, крокуса, подснежника.далее >>

03 Ноябрь 2019

Мае ўніверстітэты

У маім універсітэце студэнты не падзелены на групы: кожны ходзіць на той прадмет, які патрэбны толькі яму. Ва ўніверсітэце няма дэканацкіх праверак, выкладчыкаў называюць толькі па імені. У журнале, насупраць імя студэнта, размешчаны ягоны фотаздымак з подпісам, як студэнт просіць называць яго. Было б дзіўна, калі б гэты ўніверсітэт быў у Беларусі. Ад жніўня гэтага года я вучуся ў ЗША, у штаце Канзас. Пра студэнцкія ды не толькі дзівосы я буду распавядаць у гэтым блогу.далее >>